Уінстан Чэрчыль, Адольф Гітлер і іншыя вядомыя постаці стануць героямі літаратурнага твору беларускага рок-музыкі Піта Паўлава.

Як плануецца, будзе фігураваць там і пісьменнік, салдат Арміі Краёвай Сяргей Пясецкі, перазахаванне якога адбылося на гэтым тыдні ў Варшаве. “Гэта асоба, якая моцна паўплывала на мяне”, – распавёў Піт Паўлаў.
– Сяргей Пясецкі для мяне з’яўляецца вельмі істотнай асобай. Шмат год я вывучаў ягоную творчасць, ягонае жыццё, ягоную літаратурную спадчыну і перапрацоўваў унутры сябе. Ён будзе, напэўна, героем таксама кніжак пра гэты перыяд, але ўжо будзе ў якасці персанажа. Прычым ён не будзе пісьменнікам, бо ён тады не быў пісьменнікам, а будзе проста крымінальным падлеткам. Сярод герояў і падзеяў будзе вось гэты абмен Аляхновіча на Тарашкевіча, будзе стаўка Сталіна, стаўка Пілсудскага, магчыма героі будуць дзейнічаць і ў Брытаніі, будзе Чэрчэль, малады Гітлер.
Піт Паўлаў не выключае, што з цягам часу яго твор будзе экранізаваны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






