Беларускі рок-музыка Піт Паўлаў зладзіць у Варшаве канцэрт-монаспектакль, прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых. Імпрэза пройдзу 16 лютага на пляцоўцы “Прастора”.

Пра новую форму падзеі і іншыя накірункі сваёй дзейнасці нашаму радыё распавёў артыст:
– Я адзін і ў якасці рэжысёра, і ў якасці ўсяго. Адзінае, што ў мяне ёсць мастацкі кіраўнік – гэта Святлана Баева, яна шмат чаго робіць для мяне, візуал, вось гэтую афішу прыгожую. І яна будзе ўдзельнічаць у аздабленні гэтага спектакля. Не сакрэт, што сучасныя спектаклі досыць часта аздоблены проста візуалам. І вось там будзе такая магчымасць, я буду граць песні, а на экране будзе для іх візуал. І мы выкарыстаем некаторы візуал, які ўжо быў зроблены, і які будзе зроблены адмыслова для гэтага канцэрта. І магчыма ў межах гэтага канцэрта пакажам недаробленыя некаторыя відэа, якія могуць быць разабраныя на кавалкі, як ілюстрацыі да песень. Калі проста ставіць відэа да песні, то людзі губляюць увагу, не ведаюць, што глядзець: ці слухаць песню, ці глядзець відэа. Таму лепей заўсёды рабіць візуал для песні, каб ён не забіраў увагу, а падкрэсліваў, збіраў увагу.
Гэта будзе не першая спроба, апошнія мае канцэрты акустычныя, калі людзі сядзяць досыць блізка, заўсёды выглядаюць як монаспектаклі ці стэндапы. Я там шмат разважаю, уключаецца інтэракцыя, мы размаўляем з публікай, я адказваю на пытанні, расказваю сваё бачанне падзеяў, сітуацый, некаторых асобаў. На глабальную палітыку не пераходжу, хоць мне вельмі хочацца. Але ў мяне прысутнічаюць рэмінісцэнцыі з падзеямі стогадовай даўніны. Проста тое, што адбывалася ў Беларусі, у Польшчы, на беларуска-польскім памежжы і ў свеце сто гадоў таму, што было роўна сто гадоў таму ў гэты дзень. Гэта настолькі цікава і знакава, і сімвалічна. Мой праект “Зброя. Золата. Кабеты” ён проста ілюстрацыя. Ён пісаўся і пра падзеі таго часу, і пра падзеі нашага часу.
Канцэрт-монаспекталь Піта Паўлава пройдзе па адрасе Hoża 41.
Цалкам гутарка:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя