BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пяць паштовак, прысвечаных Уладзіміру Караткевічу

Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча да 95-годдзя пісьменніка выпусціў пяць арыгінальных паштовак. На адной паштоўцы адлюстраваны партрэт Уладзіміра Караткевіча са словамі паэта: “Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой”.

На іншых паштоўках напісаны фразы пісьменніка з яго вядомых твораў. З аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, напрыклад, узяты такія радкі: “У тую ноч мне прыснілася: бязгучна скача дзікае паляванне караля Стаха”. З “Каласоў пад сярпом тваім” – “Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы” і г.д.

Беларускае Радыё Рацыя