BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пярліны народнай творчасці. Батлейка і ажыўшая выцінанка”

21 і 22 лютага Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць на мерапрыемства “Пярліны народнай творчасці. Батлейка і ажыўшая выцінанка” ў рамках праекта “Скарбонка талентаў”.

Фота: facebook.com/kupalamuseum

21 лютага музей запрашае на выцінанкавы лялечны балеечны спектакль “Як кот звяроў напалохаў”. Спектакль стаў паспяховай авантурай для ўдзельнікаў тэатральнага калектыва “Жаронцы” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і творчай групы каледжа мастацтваў імя Агінскага г. Маладэчна пад кіраўніцтвам Лізаветы Чырвонцавай.

22 лютага дзіцячы калектыў з Маладэчна “Народныя крыніцы” пад кіраўніцтвам Вольгі Маславай пазнаёміць усіх з сакрэтамі тэатра ценяў і пакажа спектакль “Моўныя залацінкі”. Самым зацікаўленым раскажуць на майстар-класе, як зрабіць ляльку для тэатра ценяў у тэхніцы выцінанкі.

Наведванне мерапрыемстваў па папярэднім запісе.