BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пятая частка сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара – ад выдавецтва “Янушкевіч”

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад пятай часткі сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара з назвай “Хрышчэнне агнём”. Да 17 чэрвеня можна замовіць кнігу са зніжкай, продажы пачнуцца 21 чэрвеня.

«Выдавецтву, каб выжыць, трэба актыўна шукаць і выдаваць тыя кнігі, якія маюць попыт у нашых чытачоў», – кажа выдавец Андрэй Янушкевіч.

– Cёння чытач стаў больш патрабавальны. Ён хоча чытаць тых аўтараў, тыя жанры, якія любіць. І задача выдавецтва задаволіць гэты попыт, пашырыць свой асартымент. Сэнс існавання любога выдавецтва – гэта заўсёды чытачы.

Пераклад з польскай мовы на беларускую кнігі “Хрышчэнне агнём” зрабіла лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская.

Сага Анджэя Сапкоўскага пра ведзьмара Геральта — адзін з найвядомейшых узораў літаратуры ў жанры фэнтэзі. Героі кнігі даўно сталі культавымі персанажамі сярод чытачоў па ўсім свеце.

Беларускае Радыё Рацыя