BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пятро Марчанка: Запісаць ролік было спантанным рашэннем

Афіцыйны акаўнт Озі Осбарна зрабіў рэпост кавера на песню “Crazy Train” у выкананні беларускіх музыкаў Пятра Марчанкі і Ганны Лепяшкевіч.

Музыка Пётр Марчанка.

“Запісаць ролік было спантанным рашэннем – і вынік атрымаўся больш, як нечаканым”, – распавёў нашаму радыё Пятро:

– Быў на фестывалі на Падляшшы. Я сустрэў Ганну Лепяшкевіч, гэта такая цымбалістка. Я раней з ёй не быў знаёмы. У яе былі цымбалы. Я падумаў, давай зайграем песню “Crazy Train” Озі Озбарна. Я нават не ўпэўнены, ці чула яна гэтую песню раней. Мы нават не паслухалі версію з вакалам. Я ўключыў версію, дзе былі чутныя толькі гітары. І ўсё. За 20 хвілін мы гэта вывучылі. І сябар зрабіў відэа. Гэта пачало вірусіцца. Па выніку хтосьці напісаў, што вашае відэа стаіць на акаўнце Озі Озбарна ў сторыс.

Цяпер Пятро Марчанка працягвае рабіць каверы на кампазіцыі любімых артыстаў. Убачыць вынікі можна ў інстаграм-акаўнце музыкі. Некаторыя такія версіі збіраюць да 194 тысяч падабаек.
Пятро Марчанка цяпер грае ў гурце “Lity Taler”, раней быў экс-удзельнікам калектыву “Irdorath”. А Ганна Лепяшкевіч выступае разам з Кацярынай Ваданосавай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя