BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Музыка без засцярог» у Гайнаўцы

У Гайнаўцы прайшоў найстарэйшы польска-беларускі рок-фестываль «Музыка без засцярог». На сцэне «Мазаікарні» Беларускага музея і асяродка культуры, як заўсёды зайгралі польскія гурты, беларускамоўныя гурты з Падляшша і па традыцыі – адзін беларускі гурт з Беларусі.

 Падчас рок-фестывалю «Музыка без засцярог» у Гайнаўцы
Падчас рок-фестывалю «Музыка без засцярог» у Гайнаўцы

Гаворыць дырэктар Музея і шматгадовы арганізатар фестывалю Томаш Ціханюк:

– Такая ёсць ідэя для гэтых канцэртаў, каб беларусы і палякі сустракаліся пад сцэнай, пад гэтай рок-шыльдай «Музыка без засцярог». Таму і такая назва нашых мерапрыемстваў, каб праз музыку яднаць народы, культуры, мовы, веравызнанне.

Яцак Дружба, гурт “Вандроўнік”:

– Гэтым разам нам вельмі спадабаўся канцэрт. Тое, што мы зрабілі новыя песні і людзям спадабалася. Трэба граць, трэба паказваць, што ёсць мы, моладзь, якая робіць песні і па-свойму, і па-польску. Песні, у якіх ёсць і акардэон, ёсць і фолк, ёсць і рок.

На сцэне фестывалю «Музыка без засцярог» у Гайнаўцы гэтым разам зайгралі гурты Dalia і Londyn 70 з Гайнаўкі, Slap! з Олецка, Wandrounik з Падляшша і гурт :Бяз:Назвы: з Бярозы і Лодзі.
Наступны фэст «Музыка без засцярог» адбудзецца ў Гайнаўцы 17 кастрычніка.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя