BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польская праваслаўная царква сёлета адзначае стагоддзе аўтакефаліі

«Культура. Навука. Адкрытасць» — гэта загаловак выставы, якую можна аглядаць у Супраскай Акадэміі.

Польская праваслаўная царква сёлета адзначае стагоддзе аўтакефаліі, або незалежнасці. З гэтай нагоды ў Супраскай Акадэміі адкрылася выстава, якая набліжае постаць першага кіраўніка Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы — мітрапаліта Дыянісія (Валедынскага) і гісторыю праваслаўя на сучаснай тэрыторыі Польшчы, кажа аўтар і куратар выставы – Віталіс Міхальчук.

— Праваслаўе не існуе дзеля таго, каб рэалізоўвацца ў пэўнай палітычнай ідэалогіі. Яно існуе для таго, каб ствараць культуру, літургію, мастацтва, і праз мастацтва і літургію выходзіць далей, фарміраваць сацыяльнае жыццё. Мастацтва, якое пранізвае ўсё наша жыццё, надае яму сапраўдны сэнс. Праваслаўе набыло ўсе гэтыя рысы, якія яго адрозніваюць, і гэта з’яўляецца асновай нашай аўтакефаліі.

Выставу можна аглядаць у выставачнай зале ім. Віктара Ваўкова (ul. Klasztorna 1, 16-030 Supraśl).

Беларускае Радыё Рацыя