У мінулую нядзелю завяршыўся мастацкі пленэр на Мазурах у вёсцы Бяркова на беразе возера Добжынь. Арганізатарам яго з’яўляецца ганаровы консул Літоўскай Рэспублікі ў Ольштыне і гаспадар Дворку Бяркова Стэфан Дук. Гэта быў ужо 20-ы ягоны пленэр. У ім бралі ўдзел і беларускія мастакі.

Кажа кіраўнік пленэру Кшыштаф Бжэзінскі:
– Пленэр супер. У наступным годзе можа быць яшчэ лепшы. Не ведаю, ці буду ў наступным годзе камісарам пленэру, бо з’яўляюся задужа добрым, мяккім кіраўніком. На сёлетні пленэр прыехалі многія ўпершыню і аказалася, што сабралася вельмі моцная і дружная каманда. З прыязнасцю камунікуем, разам малюем, размаўляем у сваіх пакоях да позняй ночы. Сабраліся напраўду сімпатычныя людзі. Я нават не спадзяваўся на такое. Таксама не спадзяюся, што застануся кіраўніком наступнага пленэру.
У пленэры ўдзельнічалі польскія мастакі з розных гарадоў, якія працуюць у розных тэхніках, але ўсе выконвалі жывапісныя працы. Беларускія мастакі адчувалі сябе на пленэры камфортна і ўдзячныя за запрашэнне. Заключная выстава была арганізавана ў Элку ў фае гатэлю Rydzewski.
Цалкам матэрыял:














Беларускае Радыё Рацыя






