BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Помнік Валянціну Таўлаю створыць скульптар Сяргей Логвін

У Лідзе падведзены вынікі адкрытага конкурсу: помнік паэту Валянціну Таўлаю (1914-1947) у Лідзе створыць скульптар Сяргей Логвін

У Лідзе завяршыўся адкрыты конкурс эскізных праектаў помніка “Валянцін Таўлай”. Конкурс прыцягнуў таленавітых аўтараў, кожны з якіх прадставіў унікальны падыход да вобраза Валянціна Таўлая.

Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі мастацкай экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве рэспубліканскага і абласнога роўняў, з васьмі эскізных праектаў вызначыла лепшы, створаны скульптарам Сяргеем Логвінам. Сяргей Логвін вядомы як скульптар, які працуе над рознымі помнікамі ў Беларусі – ён аўтар/суаўтар такіх прац, як помнік Якубу Коласу ў Стоўбцах і Льву Сапегу ў Слоніме.

Стварэнне манумента Валянціну Таўлаю ў Лідзе – гэта даніна павагі не толькі таленавітаму паэту, але і ўсёй беларускай культуры. Чакаецца, што скульптуру вырабяць у бронзе, і ён стане ўпрыгожваннем паркавай зоны на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Адкрыццё новага помніка прымеркавана сёлета падчас правядзення ў Лідзе Дня беларускага пісьменства.

Беларускае Радыё Рацыя