BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча – 2024

Беларускі ПЭН абвяшчае поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае творы, што гучаць у такт нашай сучаснасці. Прэмія была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і масмедыя ў студзені 1995 года ў памяць пра пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Першым старшынём журы быў Васіль Быкаў.

З таго часу прэмія штогод звяртае ўвагу на тых, чыя творчая праца робіцца інструментам асэнсавання, сведчання і супраціву, падтрымкі і надзеі. Сёлета ў поўным спісе – 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 артыкулаў у медыя, падкастаў, відэа. 

Поўны спіс:

  1. Кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
  2. Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» – Ганна Соўсь
  3. Спецыяльны праект «Выжившие» – калектыў аўтараў і аўтарак Reform.news
  4. Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»
  5. Падкаст «Вясна прыйдзе», спецыяльны сезон «Навошта нам гэта трэба?» – Кацярына А.
  6. Кніга «Горад пра мяне» – Аўтарка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  7. Кніга «За беларускае жыццё» – выдаўцы Радыё Рацыя, тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» і цэнтр грамадзянскай адукацыі «Польшча – Беларусь»
  8. Кніга «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)» – калектыў аўтараў і аўтарак (выдавецтва «Warsztaty Kultury w Lublinie»)
  9. Кніга «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»)
  10. Спецыяльны праект «Пятая рэспубліка» – калектыў аўтараў і аўтарак, у партнёрстве з Reform.news
  11. Кніга «Развітанне з Радзімай» – Аксана Шпак (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  12. Кніга «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»)
  13. Кніга «Сонца над дрыгвою» – Дымна Выдэрка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
  14. Кніга «Соня, стой!» – Саша Гук (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
  15. Youtube-канал інтэрв’ю «Ток» – Настасся Роўда
  16. Youtube-выпуск «Фабрика несвободы: тайны тюрем Беларуси, которые должны узнать все» – калектыў аўтараў і аўтарак праекта «Сумленныя людзі»
  17. Кніга «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»)
  18. Кніга «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
  19. Падкаст «Чертежи свободы», сезон 1 – Кацярына Дзяйкала, Кацярына Кузняцова
  20. Кніга «чорны лес» – тоні лашдэн (выдавецтва «Мяне няма»)
  21. Кніга «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»)
  22. Кніга «DESCENT INTO THE MARSH: Belarus and Hong Kong» – Леся Пчолка (самвыд).

penbelarus.org