У аўторак 10 чэрвеня у Берліне ў межах фэста паэзіі адбудзецца творчая сустрэча з паэткай Вальжынай Морт. Яна піша вершы на дзвюх мовах: на беларускай і ангельскай. Яе тэксты — гэта «цывілізаваная форма крыку», калыханкі, песні ночы і песні для кішэннага нажа, партытуры «для гучных галасоў і адвёртак».

У іх спадарыня Вальжына праводзіць радыкальную, паэтычную форму даследавання продкаў, апрацоўваючы вопыт вайны і дыктатуры і падслухоўваючы гісторыі пра «голад, бамбардзіроўкі, перасяленне, хваробы ці смерць». На сустрэчы яна будзе чытаць, сярод іншага, вершы, спецыяльна перакладзеныя для гэтай падзеі Катарынай Нарбутовіч і Ульянай Вольф, вершы, узятыя з раней неапублікаванага рукапісу пад працоўнай назвай «Зіма ў Монтэвердэ». Тон тэкстаў — адчай, заўсёды пачуццёвы і прамы ў сваіх вобразах, часам жорсткіх, а часам пяшчотных, нават прапаноўваючы зрэдку пробліск надзеі, якая, тым не менш, застаецца амбівалентнай. Мерапрыемства будзе перакладзена на ангельскую і нямецкую мовы.
У сераду, 11 чэрвеня, у Варшаве – прэм’ера спектакля «Інсургенты» паводле п’есы Зянона Пазьняка.

«Інсургенты» — гэта містэрыя пра тых, хто стаў на шлях змагання за свабоду і незалежнасць, пра ахвяры і перамогі, пра боль і надзею. Гэта гісторыя, якая гучыць актуальна і сёння — калі беларусы зноў мусяць змагацца за волю, за сваю культуру, за сваю мову, за сваё жыццё. Як здабыць волю? Ці гатовыя мы ахвяравацца за яе? Спектакль прапануе гледачу пашукаць у сабе адказы на гэтыя пытанні. Акторы — Яўген Казакевіч, Яўген Бржусь, Вольга Каралёнак, Зміцер Есяневіч. Рэжысёр — Уладзімер Лісоўскі.

У пятніцу, 13 чэрвеня, у Варшаве граюць канцэрт Андрусь Такінданг і Андрэй Лугін. Чакайце шчырых песень, цёплай атмасферы і магіі жывой музыкі ва ўтульнай абстаноўцы. Уваход – free donation.
Такія падзеі чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя