У суботу ў Кракаве – Хэлоўін. У праграме: майстар-клас па стварэнні маскі, аквагрым і часовыя тату, танцы ў стылі just dance з аніматарам, прысмакі. Дрэс-код: чым страшнейшы, тым лепшы! Альбо цалкам чорны вобраз.
У суботу – анлайн-сустрэча з паэтам і перакладчыкам, музыкам Алесем Плоткам. Спікер раскажа пра беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі 1928 года, прачытае нявыдадзеныя пераклады і разам з гледачамі паразважае пра пакаленне міжваенных літаратараў.
У суботу ў Рызе – “Мова Нанова”. Госць, які далучыцца анлайн, – паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Выступоўца распавядзе крыху пра сябе і свае апошнія працы, а потым прапануюць паспрабаваць сябе ў ролі перакладчыкаў.
У суботу ў Варшаве – сустрэча “Траўматычны крызіс Беларусі 2020. Як пераадольваць яго наступствы?”. Пяць гадоў пасля падзей 2020-га беларусы усё яшчэ перажываюць глыбокі псіхалагічны і сацыяльны крызіс. Траўма не знікае сама – яна патрабуе ўвагі, разумення і падтрымкі. Семінар прысвечаны псіхалагічнай траўме і шляхам яе пераадолення. Пасля асноўнай часткі будзе адкрытая групавая дыскусія, дзе кожны зможа падзяліцца сваімі назіраннямі, досведам ці пытаннямі. Вядоўца – Алена Грыбанава, крызісная псіхалагіня, спецыялістка па працы з траўмай з больш як 20-гадовым прафесійным досведам.
У суботу ў Познані граюць супольны канцэрт гурты “Кашлаты Вох” і “Вішнёвы торт”. “Кашлаты Вох” – фолк-панкаўскія хлопцы, якія хочуць паглядзець вам у вочы і зайграць той парадак нот, які яны лічаць музычным і бездакорным. “Вішнёвы торт” – з дынамічнымі пост-панк-бітамі, зіхатлівай шугейзавай дымкай і эксперыментальнымі даб-рэхам, ствараюць музыку, якая адначасова танцавальная і глыбока захапляльная.
У нядзелю ў Беластоку – казачныя заняткі. Запрашаюць паслухаць гісторыі і даведацца больш міфалагічных цікавостак. Чытаць казкі будзе Таццяна Калач, стваральніца праекта “Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце”.

У нядзелю ў Беластоку – майстар-клас па пляценні саламянага павука. Пад кіраўніцтвам дасведчанага майстра вы засвоіце прыёмы гэтай творчасці ды зрабіць свой абярэг. Матэрыялы і інструменты дадуць. Майстар-клас адбудзецца ў прасторы “Новая Зямля” (ul. Rocha, 5/32). Кошт – 50 злотых. Просяць запісацца праз тэлеграм. Сродкі ад майстар-класа пойдуць на падтрымку зааваланцёраў у Беларусі і на дзейнасць хаба “Новая Зямля”.
У нядзелю ў Варшаве – прэзентацыя новай кнігі Макара “Ніці”. У вёску Крупа, дзе знікаюць нябожчыкі, па размеркаванні прыязджае малады настаўнік Антон. На картах вёска – усяго толькі кропка сярод балот і лясоў, але тутэйшыя вераць у старажытныя забабоны і жывуць паводле традыцый продкаў. Абрад “ніці”, пасля якога знікаюць нябожчыкі, непакоіць Антона, і ён пачынае шукаць яму лагічнае тлумачэнне.
У нядзелю ў Варшаве – сустрэча для былых палітвязняў “Коўчынг, інтэграцыя, адпачынак”. Тут абмяркуюць тое, як упэўнена і эфектыўна камунікаваць у працоўным асяроддзі. Разбяруць, як пісаць дзелавыя емэйлы па-польску, чым адрозніваецца польскі дзелавы стыль ад беларускага, якіх памылак варта пазбягаць, як штучны інтэлект можа дапамагчы пры перакладах і падрыхтоўцы лістоў. Вядучы трэнінгу – Аляксей Бурносенка, карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коўч.
У нядзелю ў Кракаве прэзентуе новы альбом Андрусь Такінданг. Спявак сабраў таленавітых артыстаў у “Andruś Kapeła”, каб прэзентаваць міфалагічна-псіхалагічны альбом “Цар Вужыны”. Акрамя новай праграмы, музыкі зайграюць найлепшыя песні “Recha”.
Такія імпрэзы чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя






