BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра цікавыя беларускія падзеі гэтага тыдня

У пятніцу ў Варшаве – шоў Тані — дзень нараджэння стэндап-клуба UKROP. Імправізацыйная бітва, дзе вопыт сутыкаецца з амбіцыямі. Комікі змяняюць каманды і партнёраў прама на сцэне, правілы змяняюцца кожную хвіліну — проста жывіце камедыяй без падрыхтоўкі. Рэзідэнты клуба UKROP і новыя імёны ўкраінскага стэндап-клуба ў Варшаве.

У суботу ў сталіцы Польшчы ладзяць birthday-party з нагоды дня нараджэння Веранікі Кругловай, удзельніцы гурта Kriwi. Гэта будзе не зусім канцэрт, а хутчэй цёплы музычны джэм сяброў і музыкаў, якія збяруцца разам, каб падзяліцца энэргіяй, радасцю і любоўю. Будзем спяваць, імправізаваць, святкаваць і віншаваць цудоўную, натхняльную спявачку.

У нядзелю беларусы Цюрыха ладзяць калядную сустрэчу. Прапануюць адсвяткаваць, як нашыя продкі: з сапраўднай куццёй, з калядой і валачобнікамі. А таксама з беларускім пастарам і беларускім музыкам-арганістам.

У нядзелю тэатр “Прыехалі” грае калядны спектакль “Шлях да Батлеема”. Вас чакае чароўная гісторыя пра восліка, які пакутаваў ад злога гаспадара. Аднойчы да яго прыходзіць Віфлеемская зорка, якая кажа яму адправіцца ў Віфлеем і дапамагчы Богу. Па дарозе вослік сустракае розных жывёл.

У нядзелю ў Варшаве – канцэрт “Калядная Сірэна”. На сцэне: Арцём Невыважук, гурт «паўтарычалавека», Аляксандр Памідораў.

У Познані працягваецца выстава Аляксандра Адамава “Гіперрэалістычная Маці”. Куратарка – Лізавета Сцяцко. Хтосьці грукае. Яна ўваходзіць і напаўняе прастору, быццам эфір – мяккі, ахінальны і цёплы. Цяпер ты не мусіш турбавацца. Яна застанецца з табой і возьме ўсё на сябе. Ад гэтай хвіліны, дзе б ты ні зірнуў, яна будзе прысутная. У выставе мастак развівае тэорыю біяпалітычнага інтэрфейсу – сістэмы кругласутачнай падтрымкі, табліц дазіровак і мяккіх кутоў. Гэтая атмасфера апекі далікатна ахутвае, не маючы жорсткай іерархіі, не здзяйсняючы ўлады наўпрост, але ствараючы механізмы добраахвотнага самападпарадкавання.

Такія імпрэзы чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!

Беларускае Радыё Рацыя