8-9 траўня ў Беластоку – адкрытыя заняткі па беларускіх традыцыйных спевах. Нас чакае сустрэча з Вольгай Барышнікавай, даследчыцай-этнамузыкалагіняй, выкладчыцай традыцыйнага спеву, інструменталісткай, лаўрэаткай міжнародных конкурсаў.

Гэтым разам прапануюць асобныя рэпетыцыі для дзяўчат і хлопцаў: гэта дазволіць лепш раскрыць асаблівасці жаночага і мужчынскага спеву.
У пятніцу ў Гданьску – лямпавы кватэрнік Аляксандра Памідорава. Прыходзьце паспяваць разам любімыя песні, пагутарыць ды пабавіць час у цёплай кампаніі сваіх.
У пятніцу гурт «Разбітае Сэрца Пацана» прэзентуе ў Варшаве новы альбом «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех». Гэта сапраўдная калекцыя песень пра каханне. Бо што застаецца ў нас без кахання? Калі зараз у вашым сэрцы яго няма, проста паверце — на канцэртах РСП ужо не адна пара знайшла адзін аднаго. Гурт працаваў больш за два гады над стварэннем альбома і гатовы здзівіць вас.

У пятніцу і суботу ў Гданьску ладзяць лямпавы хакатон HackTheLibrary. Прапануюць ствараць мабільныя дадаткі для сучасных бібліятэк. У праграме: праца ў камандах над рэальнымі выклікамі, падтрымка ментараў, прататыпаванне інструментаў і іншае.
У суботу ў Вільні – майстар-клас па беларускіх спевах да свята Юр’я, прысвечанаму вясне і сілам прыроды. А яшчэ пра песні. То будзьма спяваць, слухаць пра традыцыі і прыемна бавіць час у добрай кампаніі.
У суботу, 10 траўня, у Варшаве ладзяць сустрэчу з акторам і казачнікам Аляксандрам «Маляванычам» Ждановічам і навучэнцамі дзіцячай варшаўскай кінашколы 4К.

У праграме: настольныя спектаклі «Мама Му» ды «Вожык і Мядзьведзік», спектакль па казках Маляваныча «Як жабяня Ян навучыўся хадзіць па канаце» і «Мар’яна і танкі».
У суботу ў Гаазе гуляюць у віктарыну «Што я ведаю пра БНР?» Нас чакае каля 50 пытанняў з гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. Уваход вольны, уключаныя напоі і снэкі. Патрэбная рэгістрацыя.
Такія падзеі чакаюць нас бліжэйшым часам. Далучайцеся!
Беларускае Радыё Рацыя






