BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра вайну з літаратурай

Ва ўладаў Беларусі з’явіўся новы вораг – “экстрэмісцкая”літаратура.

І ў барацьбе з гэтай страшэннай з’явай, экстрэмісцкай літаратурай, збіраюцца аб’яднацца Беларусь і Расея. У прыватнасці, намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі заявіў, што Расея і Беларусь мусяць разам змагацца з продажам кніг, якія могуць негатыўна паўплываць на чытачоў. Зразумела, што гэта за кнігі, вызначае міністэрства інфармацыі на падставе таго, з’яўляецца літаратура ідэалагічнай правільнай ці не, аўтар кнігі правераны, ці ў якіх няправільных саюзах актыўнічае і ходзіць на няправільныя акцыі.

І з кожным тыднем спісы экстрэмісцкай літаратуры растуць як на дражджах. Ствараецца ўражанне, што чым менш кніг прачытае грамадзянін, тым лепей і бяспечней. А між іншым, у спіс экстрэмісцкіх кніг патрапілі, напрыклад, творы з красамоўнымі назвамі «Каменнае сэрца», «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі», «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла». Заўважце, усе гэтыя назвы ўтрымліваюць кодавыя словы: сэрца, Беларусь, любоў. Гэта гаворыць само за сабе. Усе гэтыя кнігі напісаў цяперашні палітзняволены, журналіст, палітык і хрысціянін Павел Севярынец. Таксама ў спісе экстрэмісцкай літаратуры – класік беларускай літаратуры, які жыў у 19 стагоддзі, Дунін-Марцінкевіч. Калі так далей пойдзе, што кнігі ўвогуле забароняць, як у той антыўтопіі 481 градус па фарынгейце.

Марыля Загорская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту