Беластоцкі мастак Кшыштаф Хыжы парадаваў сваіх прыхільнікаў чарговай выставай, якая атрымала назву «Незабыўныя – архітэктура і жывапіс». Выстава адбылася ў беластоцкай галерэі «Маршанд».

Кажа мастак Кшыштаф Хыжы:
– Гэтая выстава — падсумаванне стыпендыі, якую я атрымаў сёлета ад мэра Беластока. Паколькі адным з элементаў стыпендыяльнай праграмы з’яўляецца выстава, я збіраю творы, створаныя падчас стыпендыі, у адным месцы. Я нарадзіўся ў Беластоку i жыву тут, і надышоў момант, калі я вырашыў паказаць i абагульнiць некаторыя рэчы.
Кшыштаф Хыжы выпускнік Беластоцкай політэхнікі, факультэта архітэктуры і горадабудаўніцтва, а таксама Акадэміі прыгожых мастацтваў ва Уроцлаве. Сябра беластоцкай мастацкай групы BOCHEMIA, якая аб’ядноўвае некалькі людзей, для якіх жывапіс, малюнак і фатаграфія – гэта захапленне і лад жыцця, сумесная дзейнасць і абмен вопытам.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя