BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягнуты прыём заявак на конкурс рукапісаў  “Шуфлядка”

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягвае прыём заявак на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”.

Патрабаванні да рукапісаў:

 – мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
 – не выдаваліся раней ні на якой мове;
 – патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Абмежаванняў паводле ўзросту, месца пражывання аўтараў і інш. няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу – у рэгламенце па спасылцы.

Калі ўжо даслалі, але хацелі б нешта змяніць у тэксце ці дапісаць — таксама дасылайце абноўленыя варыянты на пошту: [email protected]. Канчатковы дэдлайн — 8 сакавіка 2024 года.

Таксама нагадаем, што ідзе прыем заявак на конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава, арганізавыны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.

Як паўдзельнічаць? Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: [email protected] з пазнакай “Конкурс”, а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію. Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца. ДЭДЛАЙН — 1 чэрвеня 2024 года.