BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у V Міжнародным Дэкламатарскім конкурсе

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у V Міжнародным Дэкламатарскім конкурсе да Дня Роднай Мовы.

Як адзначаюць яго арганізатары – Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і фонд Тутака, Дэкламатарскі конкурс – гэта магчымасць выйсці за межы звыклага чытання.

Жадаючым прыняць удзел у конкурсе, трэба выбраць любімы верш ці ўрывак прозы па-беларуску, запісаць на відэа класічную дэкламацыю, або зняць мастацкі відэа-арт, натхнёны творам беларускай літаратуры, запоўніць анкету і загрузіць відэа праз адмысловую форму найпазней да 13 лютага 2026 года. Спасылкі на анкету і рэгламент конкурса шукайце на сайце tutaka.org

Фінал конкурсу адбудзецца 24 лютага ў Беластоцкім тэатры лялек і будзе транслявацца анлайн.

Арганізатары