BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Працягваем працу па захаванні беларускай спадчыны”

Паўпаўненне кніжнай калекцыі, Чытацкі клуб, падрыхтоўка да Дня Волі, удзел у міжнародных канферэнцыях, даследчыцкая дзейнасць, папулярызацыя беларускіх традыцыяў.

Фота: kidify.co.uk

Такую бягучую дзейнасць маюць прадстаўнікі Беларускага музея і бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане, кажа сябра Рады Апекуноў Павал Батлейшчык:

У апошнія пару месяцаў бібліятэка працягвала сваю працу па захаванні беларускай спадчыны, развіццю беларусазнаўства і таксама будучы платформай для мясцовай суполкі беларусаў. Мы набываем новыя набыткі. Напрыклад, некалькі беларускіх кнігаў 19 стагоддзя, таксама нам зрабіў данат адзін амерыканскі донар – гэта мастацтва ХХ стагоддзя беларускіх мастакоў.

Павал Батлейшчык дадаў, што знайсці больш інфармацыі пра бягучую дзейнасць можна, напрыклад, праз суполку ў фэйсбук Francis Skaryna Belarusian Library and Museum in London.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя