BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Працягваю маляваць кожны дзень партрэты нашых палітвязняў”

У межах праекту “Беларускі мартыралог” больш за тысячу партрэтаў беларускіх палітвязняў вандруе па ўсім свеце.

Кожны тыдзень калекцыя папаўняецца некалькімі малюнкамі праз тое, што колькасць закладнікаў рэжыму не змяншаецца, – адзначыла беларуская мастачка Ксіша Ангелава:

-Гэты праект пад агульнай назвай “Беларускі мартыралог”. Ён ствараецца з 2020 года пасля забойства Рамана Бандарэнкі – мастака, які выйшаў абараніць у сваім уласным двары бел-чырвона-белыя стужкі. І я працягваю маляваць з тых пор кожны дзень – гэта партрэты нашых палітычных вязняў у Беларусі.

Ксіша Ангелава малюе патрэты палітвязняў амаль штодзень, частка з іх — у тым ліку ў іканапіснай тэхніцы. Мэта — з часам намаляваць кожнага, хто стаў ахвярай беларускага рэжыму.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.

Здымак: Дом Творцаў