Школа беларускай традыцыйнай культуры працягвае сваю дзейнасць у Варшаве. Цяпер аб’яднанне ладзіць не толькі заняткі для спевах і танцах, але і выязныя падзеі.

Распавядае прадстаўніца ініцыятывы Наталка:
– Агулам зараз ужо ідзе жніво. Жнівень месяц па гэта сам пра сябе кажа. І на мінулых выходных мы запісвалі жнівеньскія спевы. Выязджалі з нашым калектывам у поле, шукалі яго пад Варшавай. Па Варшавай яшчэ можна знайсці поле з жытам. У нас атрымалася знайсці і атрымалася вельмі прыгожыя песні, вельмі прыгожыя здымкі. І гэта можна паглядзець на нашых старонках.
Далучыцца да заняткаў па спевах і танцах кожную сераду і чацвер у Музеі Вольнай Беларусі. Старт падзей – у 18:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






