BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект Анастасіі Шпакоўскай «Naka Acoustik» выступіць у Варшаве

Праект Анастасіі Шпакоўскай «Naka Acoustik», які паспеў ужо прадставіць сваю творчасць у Беластоку, выступіць у Варшаве. Імпрэза адбудзецца ўжо ў гэтую суботу, 29 сакавіка.

Пра канцэрт і сваё творчае жыццё цяпер на два гарады – Варшаву і Вільню – Анастасія распавяла нашаму радыё:

-Гэта будзе прэзентацыя гэтага новага праекту. Бо «Naka Acoustik» не існавала такога праекту. Гэта наша такая суполка з гітарыстам Сяргеем Шчурком. Мы зрабілі акустычную праграму і ўпершыню ў Варшаве будзем менавіта з ёй выступаць.  

Аматараў творчасці рок-князёўны запрашаюць у суботу ў клуб Beer Station Praga. Дзверы адчыняцца ў 18:30, пачатак імпрэзы – праз гадзіну.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя