BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект Андрэя Філіповіча «Memorypolis» у Беластоку

У беластоцкай галерэі Слендзінскіх працуе выстава беларускага мастака Андрэя Філіповіча.

Выстава называецца «Memorypolis». Аўтар, цяперашні жыхар Беластока, вяртаецца ўспамінамі ў родную Гародню. Кажа мастацтвазнаўца галерэі Анна Лімоўска:

– Аўтар выставы – Андрэй Філіповіч, які прадстаўляе тут фрагменты памяці. Вяртаецца да часоў свайго дзяцінства, да родных мясцінаў. Знойдзем тут віды з Беларусі, з Літвы, а таксама з Польшчы. Мастак беларус, які жыве і працуе ў Польшчы. З дапамогай сваіх карцін ён спрабуе вярнуцца да розных, дарагіх яму, мясцінаў, узгадаць, як яны выглядалі раней.

Андрэй Філіповіч нарадзіўся ў Гародні ў 1974 годзе, скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. У 2022 годзе скончыў магістратуру ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве. З 2019 года жыве ў Беластоку. Выстава будзе працаваць да канца года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя