У Тбілісі надалей рэалізуецца праект па стварэнні кам’юніці праз мастацтва пад назвай Art Yard Community. З пачаткам новага сезону пашырыліся накірункі дзейнасці.

Да мастацтва дадалася адукацыя і валанцёрства, – распавяла культурная менеджарка і актывістка, заснавальніца ініцыятывы Воля Кавальская:
-Зараз у нас ужо як бы няма актыўных муралаў. Былі фестывалі летам. Гэта былі больш фестывальныя праекты. Напрыклад, было чатыры мастакі і мастачкі, адная – грузінка і тры – беларусы-беларускі, і там была тэма: горад, гарадская прастора, інклюзіў у горадзе. І мы рабілі такую вялікую працу на гэтую тэму.
Даведацца больш пра дзейнасць кам’юніці можна праз спецыяльна створаную старонку https://artyard.community . На сайце таксама змешчаныя муралы, якія ўжо былі намаляваныя ў Грузіі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя