BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект ДСП у Варшаве

Праект ДСП ад фронтмэнаў гурта “РСП” Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага выступіў у Варшаве. Падчас імпрэзы артысты згадалі песні, створаныя імі яшчэ ў студэнцтве.

Падзея адбылася на пляцоўцы “Прастора”. “Гэта таксама сімвалічна”, – распавёў нашаму радыё Дзяніс Тарасенка.

–  Ну вось якраз у нечым падобным мы і пачыналі свой творчы шлях. Гэта былі студэнцкія аўдыторыі, падобныя такія крэслы, нейкае падобнае імправізаванае. Усё, што пад рукой маглі знайсці, на сцэну і ўпіхнулі.

РР: Вы што-небудзь плануеце мяняць у праекце ДСП?

– Мы мяняем на заднім фоне – заўсёды розныя алені ў нас вісяць. То бок не было паўтораў, ні адзін алень у нас не паўтараўся на канцэртах.

РР: Чаму менавіта алень?

– Гэта так павялося. Вы ўсё зразумееце, калі паслухаеце пра што мы спяваем.

Падзея была прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.

Цалкам матэрыя слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя