BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект N.O.Ž. прэзентаваў сінгл “Old School”

“Напісаць гэтую песню мяне натхніў праект, які робяць нашыя беларусы на ўсходзе Польшчы. Ён таксама называецца “Старая Школа”. У рамках яго старыя драўляныя будынкі ўзнаўляюць у якасці творчай рэзідэнцыі.

Таму часам варта захоўваць тое, што маем”, – распавёў артыст.

– Сама тэма олд-скула, старой школы, яна вельмі актуальная. Бо сэнс старой школы ў тым, што мы не павінны ламаць тое што працуе, тое што праверана часам, і тое што нам дапаможа надалей. І гэты олд-скул, гэтая асцярожнасць пры эксперыментах гэта вельмі важная рэч, наогул у наш час.

Нагадаем, N.O.Ž. – праект лідара гурта Gods Tower Лэслі Найфа (Уладзіслава Наважывалава).

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя