BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект Sw@da і Niczos прэзентаваў сінгл “Гукі ночы”

Польскі праект Sw@da і Niczos прэзентаваў сінгл “Гукі ночы”. “У ім мы сабралі беларускі транс, энэргетыку партугальскай мовы, лагоднасць падляшскай гаворкі і прамянёвы вайб афрыканскага спеву”, – распавядаюць музыкі.

Мы запрасілі, каб з намі заспявалі іншыя артысты. Гэта спявачка Гія, якая паходзіць з Анголы. А таксама Анастасія Рыдлеўская, якая паходзіць з Менску. І гэта першая такая калабарацыя, якая спалучае Беларусь, Падляшша і Анголу.

Танец з’яўляецца ўніверсальнай мовай, якая даступная для ўсіх. І тут не важна, адкуль ты паходзіш.

Убачыць кліп на кампазіцыю цяпер можна YouTube канале Sw@da: https://www.youtube.com/watch?v=9mxScWENgNI

Паслухаць трэк можна па спасылцы: https://adm.ffm.to/hukinocy

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя