Свята Ушэсця адзначаецца сёння ў Праваслаўнай царкве. Ушэсце заўсёды прыпадае на чацвер, праз 40 дзён пасля Вялікадня.
Гэта адно з 12 вялікіх святаў у богаслужэбным календары, яно рухомае і дата яго залежыць ад Вялікадня. Ушэсцем Гасподнім таксама завяршаецца 40-дзённы велікодны перыяд, калі вернікі віталі адзін аднаго словамі «Хрыстос Уваскрос».
На Падляшшы асабліва ўрачыста адзначаецца Ушэсце, у тым ліку: у парафіях у Клейніках, Аўгуставе, Цеханоўцы, Целятычах, Новым Беразове і Арэшкаве.
Беларускае Радыё Рацыя