Платформа «Новая Беларусь» і аўтар YouTube-канала «Міністэрства Сепультуры» Аляксандр Чарнуха праводзяць галасаванне за найлепшую беларускую песню лета 2024. У спісе – 29 кампазіцый розных артыстаў, сярод якіх – Naviband, “Петля Пристрастия”, Nochy & Leibonik.
Распавядае Аляксандр Чарнуха:
-Ідэя летняга плэйліста не новая. “Новая Беларусь” у мінулым годзе ўжо праводзіла такую галасаванку. У гэтым годзе прапанавалі мне паўдзельнічаць. Я з задавальненнем пагадзіўся. Гэта вельмі класная фестывальная тэма. Таму што па ўсім свеце музычная індустрыя праводзіць такія прагляды таго, што адбывалася ўвесь музычны сезон.
Падтрымаць артыстаў можна да 7 верасня ў аплікацыі “Новай Беларусі” па спасылцы. Імя пераможцы арганізатары назавуць 9 верасня.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя