У аўторак, 7 кастрычніка, у Варшаве (Helios, al. Jerozolimskie 179) адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма «Тэрарысты Лукашэнкі». Пачатак 18.45.

Беларусы ў Польшчы стварылі футбольны клуб «Пагоня Варшава» і хочуць праз яго нагадваць, што Беларусь — гэта не толькі дыктатарская ўлада пад расейскім ботам, але і мноства маладых людзей, якія мелі смеласць пратэставаць і сталі ахвярамі рэпрэсій.
Героямі фільма з’яўляюцца тыя, каму ўдалося ўцячы, а таксама тыя, хто ўжо адбыў сваё пакаранне. Іншыя ж адсутнічаюць, бо дагэтуль знаходзяцца ў беларускіх турмах.
Майце на ўвазе: падчас мерапрыемства будуць запісвацца аўдыёвізуальныя матэрыялы і фатаграфіі для рэпартажу на сайце Gazeta.pl і ў сацыяльных сетках.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Арганізатары






