BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ера монадрамы «Mlavaść» 12 снежня ў Беластоку

12 снежня ў Беластоку адбудзецца прэм’ера монадрамы «Mlavaść», створанай па матывах твораў Франца Кафкі.

Рэжысёр з Гародні Антон Ільін падкрэслівае, што спектакль стаў спробай асэнсавання стану свядомасці беларусаў і той рэчаіснасці, у якой супольнасць была вымушана існаваць апошнія гады:

-Гісторыя чалавека, раніца якога была перарваная брутальным стукам у дзверы. І гэта стала пачаткам канца. Рэчаіснасць змяніла гэтага чалавека. Павінна быць іначай – чалавек мусіць кіраваць сваім лёсам, а не лёс чалавекам.

Выканаўца галоўнай ролі, акцёр Васіль Калач адзначае, што гэта праца асаблівая і важная для яго асабіста, бо дазваляе праз мастацтва выказаць тое, што шмат каму з беларусаў баліць і сёння:

-Сябры, шчыра запрашаю вас на монадраму «Mlavaść»! Гэта звыклая для беларусаў гісторыя, знаёмая да дрыжыкаў. Але паданая троху гратэскна, каб мы пераасэнсавалі свой стан і нарэшце паспрабавалі яго перамагчы.

Спектакль «Mlavaść» зрэалізаваны ў межах мастацкай стыпендыі Прэзідэнта горада Беластока. Паказ пройдзе 12 снежня а 18-й у Pracownia Teatralna. Justyna Godlewska i Przyjaciele (Mickiewicza 71a, Беласток). Паўторны паказ адбудзецца там жа ў суботу, 13 снежня, а 19-й.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Антона Ільіна і аўтара