BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ера спектакля «Інсургенты» ў Беластоку

У сераду, 30 красавіка, у Беластоку адбудзецца прэм’ера спектакля «Інсургенты» паводле п’есы Зянона Пазняка.

«Інсургенты» — гэта містэрыя пра тых, хто стаў на шлях змагання за свабоду і незалежнасць, пра ахвяры і перамогі, пра боль і надзею.

Гэта гісторыя, якая гучыць актуальна і сёння — калі беларусы зноў мусяць змагацца за волю, за сваю культуру, за сваю мову, за сваё жыццё.

 Як здабыць волю?

 Ці гатовыя мы ахвяравацца за волю?

 Спектакль прапануе гледачу пашукаць у сабе адказы на гэтыя пытанні.

Акторы — Яўген Казакевіч, Яўген Бржусь, Вольга Каралёнак, Зьміцер Есяневіч.

Рэжысёр — Уладзімер Лісоўскі.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Арганізатары