Гэтымі выходнымі, 3 і 4 лютага, Тэатр Эмігрант прэзентуе ў Познані новы спектакль «Касандра» паводле драмы Лесі Украінкі.

Дата: 3 і 4 лютага. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Barak Kultury, Al. Marcinkowskiego 21, Познань.
Спектакль граюць на трох мовах: польскай, украінскай і беларускай.
Ён расказвае гісторыю Касандры, якая атрымала дар яснабачання але з-за праклёну, накладзенага Апалонам, ніхто не верыў у яе прадказанні.
Вас чакае ўніверсальная аповесць пра месца жанчыны ў грамадстве. Актрысы ўваходзяць у ролі вядомых постацяў з грэчаскай міфалогіі, ствараючы цікавае шматгалоссе ў апазіцыі да дамінуючых стэрэатыпаў.
Рэжысёрка — Вольга Грыгараш.
У ролях: Алена Варакса, Анастасія Радкоўска, Юлія Касцючык, Людміла Ерамейчук, Наталля Шапавал, Наталля Ахтырская.
Квіткі коштам 25 злотых можна набыць па спасылцы.
Арганізатары






