27, 28 і 30 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Менску адбудзецца прэм’ера легенды ў дзвюх дзеях “Ладдзя роспачы” ў пастаноўцы Святланы Навуменкі.

Спектакль прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паведамляе сайт тэатру.
Асновай і натхненнем спектакля сталі словы самога аўтара: «“Ладдзя роспачы”, па-мойму, найбольш удалая спроба даць абагульнены характар беларусу, якому і чорт не брат, якога і смерць не палохае, які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх».






