20 лютага ў Беластоку на сцэне фундацыі «У добрым тоне» пакажуць спектакль па кнізе Вольгі Вялічкі «Мая мама ў турме».

Пра прычыны, па якіх гэты спектакль будзе адбывацца ў гэтым месцы, кажа прадстаўнік фундацыі «У добрым тоне» Лукаш Кіершкоўскі:
– Звярнулася да нас Аня, якая з’яўляецца сталым гледачом нашых мерапрыемстваў, якія мы ладзім ў культурным цэнтры «У добрым тоне». Паведаміла, што ёсць такая магчымасць, каб арганізаваць паказ спектаклю «Мая мама ў турме», пастаўлены паводле кнігі Вольгі Вялічкі. Мы сказалі, што гэта добрая ідэя. Недаўна мы арганізавалі ў «КіноТон» спектакль «Сірата» беластоцкай тэатральнай групы.
Лукаш лічыць, што гэтыя пастаноўкі вельмі падобныя.
– Гэтыя тэатральныя творы вельмі падобныя. Спектакль «Сірата» апавядае пра польскіх дзяцей, якіх гераіня спектакля збірала ў 1941 годзе ў Савецкім Саюзе. Мы заўважылі, што гэта вельмі падобныя гісторыі.
Пачатак спектакля 20 лютага а 17 і 19-й гадзіне па адрасе вуліца Легіянова 30 (другі паверх) – Фундацыя «У добрым тоне».
Цалкам ма тэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
***
У чацвер, 20 лютага, у Беластоку ў Centrum Kulturalne w Dobrym Tonie (ul. Legionowa 30) адбудзецца прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме».
Ён пастаўлены паводле кнігі Вольгі Вялічка пра жыццё, мары і казкі дзяцей палітвязняў.
Два гады таму псіхалагіня Вольга Вялічка, якая працуе з дзецьмі палітзняволеных, пачала збіраць апавяданні аб тым, як яны перажылі гэты складаны этап — спачатку ператрусы дома, потым затрыманне бацькоў, прычым часам абодвух, і іх заключэнне.
Дзеці расказвалі, якія ім сняцца сны і якія яны прыдумляюць казкі, каб перажыць траўму, а яшчэ — пра што яны мараць.
Іх досвед параўноўваецца ў спектаклі з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных у савецкі час у жаночым лагеры АЛЖЫР (Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы, які існаваў да 1953 года ў Казахстане).
Былыя акторы Гарадзенскага драматычнага тэатра, якія пасля пратэстаў былі вымушаны пакінуць Беларусь, разам з калегамі са Старога Віленскага тэатра паставілі на аснове кнігі спектакль.
У пастаноўцы задзейнічаны дзеці, якія займаюцца ў тэатральнай школе «Разам» і таксама не могуць вярнуцца на радзіму.
Рэжысёрка — Наталля Лявонава.
Спектакль ідзе на беларускай мове з перакладам на польскую мову субтытрамі.
Уваход вольны. Рэгіструйцеся на сайце dobryton.org альбо праз смс на нумар 507760601.
Арганізатары






