BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме» ў Вільні

У панядзелак, 28 кастрычніка, у Вільні адбудзецца прэм’ера спектакля «Мая мама ў турме».

Дата: 28 кастрычніка. Час: 18.30 (час мясцовы).

Месца: Razam, Vilniaus g. 16, Вільня. 

Вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентуюць спектакль па кнізе Вольгі Вялічка «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме», у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму.

 Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час ў жаночым лагере АЛЖЫР. 

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Арганізатары