BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ера спектакля «Neurostorm» у Варшаве

23 і 24 жніўня, у Варшаве (SCENA METRO (Metro Bródno, lok. 1050)) адбудзецца прэм’ера спектакля «Neurostorm» ад тэатра «ТЭАТР_БЕЗНАЗВЫ». Пачатак 19.00.

Афіша спектакля «Neurostorm».

Уявіце, што машына пачынае адчуваць. 

Што адбываецца, калі яна перастае быць інструментам і пачынае жыць? 

Калі штучны інтэлект выходзіць за межы алгарытмаў і дзейнічае як чалавек з эмоцыямі, уласнай воляй? 

Гэта спектакль на мяжы тэхнамістыкі, псіхалагічнага трылера і паэтычнага перформансу. Сучасная драматургія, жывая музыка, відэамэпінг і напружаная гісторыя, якая ставіць нязручныя пытанні. 


Рэжысёрка — Вікторыя Ягорава 

У ролях: Ірына Купчанка, Вольга Калакольцава, Андрэй Саўчанка, Васіль Казлоў. 

Сцэнаграфія/святло — Даніла Ганчароў 

Музыка — Ілля Семашкевіч 

Прадзюсарка — Ірына Купчанка 

Касцюмы — Volya 

Афіша — Глафіра Сцелюкова 


Прэм’ерныя паказы:
 

23 жніўня — 19:00 

24 жніўня — 15:00 і 19:00 

Арганізатары