У Варшаве пакажуць казку-прытчу “Ордэн Белай Мышы” па творы Уладзіміра Арлова. У пастаноўцы задзейнічаны вядомыя беларускія акцёры, сярод якіх – Ігар Сігоў і Святлана Зелянкоўская. Акрамя таго, у творы будуць дакументальныя вытрымкі.

Распавядае рэжысёр спектакля Уладзімір Ушакоў:
– Для мяне гэта пошук сучаснай п’есы ў актуальнай размове пра тут і зараз і што нас чакае ў будучым. Таму гэта, відаць, не толькі выдатны твор Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы», які з’яўляецца падмуркам гэтага спектакля, і мы будзем разыгрываць твор у поўным тэксце, з рэмаркамі, Тэкст будзе цалкам у фармаце, які напісаў Уладзімір Арлоў.
РР: Пры гэтым ёсць і аўтарскія дадаткі акцёраў-удзельнікаў.
Уладзімір Ушакоў: Для мяне было цікавым рашэнне, як рэжысёра, – форма тэатр у тэатры. І, канешне, гэта розныя жанры. Жанр гратэску ці прытчы, які прапаноўвае Уладзімір Арлоў. І гэта вельмі цікава іграць артыстам. І пераход на нейкую дакументальную драму, нават хутчэй бы я назваў успаміны і развагі, якія робяць артысты падчас спектакля, гэта такі іх бэкграўнд ці спроба зразумець свой лёс, ці свае ўчынкі. Таму, мне здаецца, што гэта вельмі цікавы, але вельмі складаны перыяд фарміравання канчатковага варыянта сцэнарыя. Стала лаўлю сябе на думцы, што я магу ўвесь час ускладняць задачы, чым, здавалася б, узяць і спрасціць. Але мне ўсё адно хочацца разважаць пра сёння, мне хочацца зразумець, навошта і чаму мы аказаліся ў гэтай сітуацыі і што нас чакае далей. Гэта больш важна, чым проста зафіксаваць тую сітуацыю, з якой мы ўсе сутыкнуліся.
Цалкам размова:
Спектакль пакажуць у сталіцы Польшчы 1, 2 і 3 лістапада на пляцоўцы Scena Chmielna.
Набыць квіткі можна па спасылцы: https://relivent.eu/BY/tour/53/
Беларускае Радыё Рацыя






