BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ера спектакля «Віця» ў Беластоку да 100-годдзя Віктара Шведа

У Падляшскай оперы прайшоў прэм’ерны паказ спектакля «Віця», пад рэжысурай Ёанны Троц. Пастаноўка прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта з Беласточчыны Віктара Шведа, якое адзначалася 23 сакавіка, прысвечаная яго дзяцінству і першым крокам у беларускай літаратуры. Гавораць блізкія Віктара Шведа і ўдзельнікі спектакля.

— Гэты спектакль застанецца ў маёй памяці, у сэрцы, на цэлае маё жыццё. Гэта небывалы спектакль. Я думаю, што Віктар нават не марыў, што штосьці такое здарыцца.

— Віктар Швед, ён таксама, як і мы, творца, што па-свойму робіць музыку ці па-беларуску ці на іншых мовах. Гэта такі самы модуль асобы. Гэта малады чалавек, што не баяўся паказаць свайго праўдзівага „я“. Ён мог пісаць і па-польску, і па-нямецку, і па-расейску, але выбраў родную беларускую мову.

— Гэта вершы з 50-х – 60-х гадоў Віктара Шведа, з гэтым рэпам, напрыклад, з аранжыроўкаю дзяцей.

— Я бачу, што ў многіх у зале проста цяклі слёзы.

— Думаю, што найлепшы падарунак для яго і для нас — гэта тое, што людзі пра яго думаюць і памятаюць. Хоць, мне здаецца, што ён заўсёды будзе ў нашых сэрцах. І хоць ужо будзе пяць гадоў, як яго няма з намі. Але думаю, што ён сапраўды ёсць, і гэта праўда, што гавораць, што паэты не паміраюць ніколі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Прэм’ерны паказ спектакля «Віця», прысвечанага 100-годдзю Віктара Шведа, прайшоў таксама ў агульных рамках святочных мерапрыемстваў у Беластоку, прымеркаваных 107-м угодкам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя