BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэмія імя Ежы Гедройця: распачаўся прыём заявак на 14-ы сезон

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў распачалі набор заявак да ўдзелу ў чатырнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця.

Пра ўмовы намінавання на адну з самых прэстыжных незалежных літаратурных узнагарод Беларусі распавёў прэс-сакратар Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:

Прымаюцца на конкурс кнігі прозы або непрыдуманай літаратуры, выдадзеныя паміж 1 студзеня і 31 снежня мінулага году. Усё што мае такую “пазначку” можа прэтэндаваць на прэмію, у тым ліку самыя розныя жанры. Будзем чакаць у тым ліку і ад жыхароў Падляшша заяўкі. Падавацца могуць як самі аўтары, так і выдавецтвы, грамадскія творчыя арганізацыі, культурніцкія інстытуцыі.

Цалкам гук:

Селёта заяўкі прымаюцца да 19 сакавіка 2025 года (да 23:59 па беларускім часе). Прэмія імя Ежы Гедройця была заснавана ў 2012 годзе. У 2023 годзе галоўную  ўзнагароду атрымала журналістка тыднёвіка «Ніва» Ганна Кандрацюк за збор рэпартажаў «Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы».

Падрабязнасці тут:

Фота Беларускі ПЭН

Беларускае Радыё Рацыя