Жыццё беларускага літаратара Альгерда Бахарэвіча ў эміграцыі цяпер багата вандроўкамі і выступамі. Асабліва вырасла колькасць запытаў на арганізацыю сустрэч з творцам пасля ўручэння сёлета Ляйпцэўскай кніжнай прэміі.

Распавядае сам аўтар:
– Як вядома, 26 сакавіка мне была ўручаная Ляйпцэўская кніжная прэмія за еўрапейскае паразуменне, за раман “Сабакі Еўропы”. І можна сказаць, што пад знакам гэтай падзеі праходзяць усе мае астатнія сустрэчы. Спатканні. Гэтая прэмія сапраўды моцна паўплывала на маё жыццё, вельмі шмат запрашэнняў, інтэрв’ю, планаў.
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч на дадзены момант знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, большую частку свайго часу праводзіць у Нямеччыне. А на радзіме ягоная літаратура прылічваецца да экстрэмісцкай.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






