BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя «Беларускага Дзіцячага Сьпеўніка» ў Познані

7 красавіка ў Познані пройдзе прэзентацыя «Беларускага Дзіцячага Сьпеўніка».

Дата: 7 красавіка. Час: 12:00 (час мясцовы). Месца: кавярня «Pan Gar» у ДК «Tramwajarza», Słowackiego, 19/21, Познань.

Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабрынах вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі.

У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.

Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па-беларуску, лацінкай і па-ангельску.

Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

Таксама вас чакае інтэрактыўная праграма ад Сержука Доўгушава і Андрэя Еўдакімава (Vuraj, Дыяфільм live) «Дзіцячы Спеўны сход».

Квіткі па спасылцы.

Арганізатары