BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя «Дзіцячага сьпеўніка» ў Вільні

Спеўны сход запрашае ўсіх дзяцей і дарослых на адну з важных і знакавых падзей — прэзентацыю «Дзіцячага сьпеўніка».

Менавіта ў Вільні ў 1925 годзе першы спеўнік для дзяцей быў упершыню падрыхтаваны і выдадзены за кошт аўтара. Укладальнік — вядомы збіральнік фальклору, педагог Антон Грыневіч. Сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў дрогое жыццё.

Дата: 13.04. Час: 18:00. Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus g. 20, Вільня.

У праграме:

— музычна-інтэрактыўная праграма з Сержуком Доўгушавым

— дзіцячы спеўны сход

— выступ вакальнага гурта «Valoški»

— прэзентацыя выдання і аўтограф-сесія

Уваход вольны (данаты вітаюцца).

Арганізатары