«Прастора польскай культуры» запрашае на прэзентацыю двух зборнікаў вершаў геніяльнай польскай паэткі Віславы Шымборскай у беларускіх перакладах.
Дата: 29 лютага. Час: 17:00. Месца: анлайн
Перакладчыкі Марына Казлоўская, Наталля Русецкая і Андрэй Хадановіч пагавораць пра творчасць славутай набелісткі і прадставяць чытачам зборнікі «Канец і пачатак» і «Партрэт з памяці», што на працягу некалькіх месяцаў выйшлі ў выдавецтвах «Логвінаў» і «Gutenberg» з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Паэткі.
Што аб’ядноўвае, а што адрознівае гэтыя дзве кнігі?
Якія тэмы і матывы спадарожнічалі аўтарцы ўсё жыццё?
У чым карані славутай самарэфлексіі і самаіроніі польскай паэткі?
Ці лёгка выбраць найлепшае ў творчасці патрабавальнай да сябе пісьменніцы, якая лічыла сметніцу галоўным творчым інструментам аўтара?
Якія «добра забытыя» творы паэткі вярнуліся да чытачоў на яе стогадовы юбілей?
Што ў паэзіі Шымборскай было выклікам для беларускіх перакладчыкаў?
Прэзентацыя адбудзецца ў межах літаратурнага цыклу «Санаторый пад клепсідрай».
Арганізатары