BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі Алега Груздзіловіча ў Беластоку

 У чацвер, 28 лістапада, у хабе «Новая Зямля» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алега Груздзіловіча для дзяцей з дарослымі «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы».

Дата: 28 лістапада. Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток.

Аўтар, былы палітвязень, журналіст «Радыё Свабода» пазнаёміць са сваім новым творам і дасць аўтограф тым, хто набудзе кнігу. 

Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, спадар Алег напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю. 

Пашанцавала з аказіяй перадаць «Прыгоды дзядзі Віці» з магілёўскага СІЗА. Пазней у калоніі ўсе рукапісы былі знішчаныя. 

Тэкст пра Валадарку аўтар падрыхтаваў у Вільні, дзе жыве з верасня 2022 года. 

Уваход вольны.

Арганізатары