BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі Алеся Белага “Самы Цымус” пройдзе ў Беластоку

Беларускі хаб “Новая зямля” у Беластоку запрашае на сустрэчу з Алесем Белым — адным з лепшых знаўцаў традыцыйнай кухні.

Фота: gutenbergpublisher.eu

На прэзентацыі яго новай кнігі «Самы Цымус» наведвальнікаў чакае 15 захапляльных нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў. Гэта цудоўны шанец паслухаць эксперта, які ведае ўсё пра традыцыйную кухню, адкрыць для сябе неверагодныя стравы беларускай і габрэйскай кухні, пазнаць іх гісторыю і сакрэты прыгатавання.

Кнігу можна будзе набыць на месцы, а аўтар будзе рады падпісаць асобнік.

Мерапрыемства пройдзе 2 кастрычніка 18.30 у хабе “Новая зямля” (ul.Wyszyńskiego 6A).