У суботу, 18 студзеня, у Беларускім Доме адбудзецца прэзентацыя паэтычнага зборніка Аляксея Дзікавіцкага «Полэшук 2.0/Poleszuk 2.0».

Гэта трэцяя, пасля «Оньдэ» і «Світумузыка», кніга Аляксея Дзікавіцкага па-палеску, гэтым разам выдадзеная з перакладам на польскую мову і транслітэрацыяй на ўкраінскі алфавіт.
Прэзентацыя адбудзецца ў дзень народзінаў аўтара.
Прыходзьце паслухаць палескае слова, падняць келіх і павінашаваць імянінніка, набыць кнігі з аўтографамі.
Абяцаюць сюрпрызы!
Уваход вольны.
Арганізатары