Ва Уроцлаве працягваецца 13-ы фестываль незалежнай беларускай культуры. У рамках яго прайшла прэзентацыя кнігі “Бясконцы жнівень”, прысвечанай падзеям і асобам беларускіх пратэстаў у 2020-м.

Пра выданне распавядае суаўтар выдання Генрых Мазуркевіч:
– Вялікія намаганні з боку шматлікіх людзей. Але гэта рэалізацыя ідэі пра тое, як праз 5 год пасля падзей 2020 года сабраныя сведчанні таго часу. Але ў мастацкай форме. То бок формулы шасці драм, якія мы абралі з вялікай колькасці і якія мы выбудавалі ў мазаіку, якая асвятляе гэтыя падзеі з розных бакоў. То бок гэта ў нас ужо зроблена, і гэта існуе.
Сустрэча-прэзентацыя адбылася на пляцоўцы Przejście Dialogu. Падчас падзеі ўсе ахвочыя маглі атрымаць экзэмпляр кнігі.

Фэст незалежнай беларускай культуры будзе ладзіцца да 19 кастрычніка ўключна.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






