BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя кнігі Дароты Міхалюк у Торуні

У чацвер, 11 снежня, у Торуні ў Biblioteka Główna UMK (ul. Gagarina 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці”. Пачатак 17.00.

У кнізе распавядаецца аб працэсе станаўлення беларускай дзяржаўнасці, прычынах няўдачы праекта і лёсе яго стваральнікаў. 

З аўтаркай праф. д-р. габ. Даротай Міхалюк, даследчыцай гісторыі Усходняй Еўропы, паразмаўляе Яраслаў Іванюк, стваральнік фонду Kamunikat.org, які распавядзе таксама пра дзейнасць інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org, якая сёлета адзначае 25-годдзе.

Уваход вольны.

Арганізатары